Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
«Козловичская средняя школа»
План
тыдня беларускай мовы і літаратуры
«Беларускае сузор’е»
Дата | Мерапрыемствы | Час правядзення | Клас | Адказныя |
18.01 | Адкрыццё тыдня (знаёмства з планам Тыдня роднай мовы)Інтэлектуальная гульня«Хто жадае стаць выдатнікам?»Займальная віктарына«Усвеце цікавага»Работа школьнага тэлебачання |
10.30 На працягу дня |
5 - 11 5 5, 6 11 |
Т.І.Корзун
Відлер Аліна Грышчук Віялета Мірончык Эвяліна |
19.01 | Займальнае спаборніцтва паміж класамі«Каляндар беларускіх свят»Гульня-спаборніцтва«Інтэлектуальны бой »Работа школьнага часопіса «Беларускае сузор’е»Работа школьнага тэлебачання | На працягу дня 14.30-15.15 На працягу дня На працягу дня |
7, 8 6, 8 5-11 11 |
Карніенка ЯнаВідлер Аліна Т.І.Корзун Корзун Т.І., актыў 9 класаГрышчук ВіялетаМірончык Эвяліна |
20.01 | Інтэлектуальнае спаборніцтва паміж класамі«Хто самы ўважлівы?»Работа школьнага часопіса «Беларускае сузор’е»Работа школьнага тэлебачання | На працягу дня На працягу дня На працягу дня |
10, 11 5 - 11 11 |
Карніенка Яна Відлер Аліна
актыў 9 класа Грышчук Віялета Мірончык Эвяліна |
21.01 |
Літаратурна-музычная гасцёўня «З любоўю да роднага слова…» Работа школьнага тэлебачання
|
14.30-15.15
На працягу дня |
5 - 11 |
Т.І.Корзун
Грышчук Віялета Мірончык Эвяліна |
22.01 |
Закрыццё тыдня Інтэлектуальны турнір паміж настаўнікамі і навучэнцамі ўстановы «Знаўцы роднай мовы» Работа школьнага тэлебачання
|
14.20 – 15.05
На працягу дня |
Педагогі, 5-11 |
Т.І.Корзун
Грышчук Віялета Мірончык Эвяліна |
Настаўнік: Т.І.Корзун
З 18 па 22 студзеня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Беларускае сузор’е». Асноўная мэта тыдня - выхаванне цікавасці і павагі да роднай мовы.
У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.
18 студзеня знаўцы беларускай мовы і літаратуры правялі займальную віктарыну «У свеце цікавага ». У віктарыне ўдзельнічалі вучні 5 і 6 класаў.
Перамогу атрымалі вучні 5 класа. У гэты дзень вучні 5 класа спаборнічалі ў гульні «Хто жадае стаць выдатнікам?». Перамогу атрымала Фурманец Ксенія.
19 студзеня стартавала займальнае спаборніцтва «Каляндар беларускіх свят » і гульня-спаборніцтва для 7, 8 класаў «Інтэлектуальны бой». У спаборніцтве «Каляндар беларускіх свят» перамогу атрымалі вучні 8 класа; у гульні-спаборніцтве «Інтэлектуальны бой» - каманда « Бабры».
20 студзеня вучні 10, 11 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве «Хто самы ўважлівы?». Перамогу атрымаў 11 клас.
21 студзеня вучні і настаўнікі школы ўдзельнічалі ў літаратурна-музычнай гасцёўні «З любоўю да роднага слова…». На мерапрыемстве вучні і настаўнікі школы чыталі вершы на памяць, выконвалі песні.
22 студзеня быў праведзены інтэлектуальны турнір паміж настаўнікамі і навучэнцамі ўстановы «Знаўцы роднай мовы». У турніры спаборнічалі каманда «Настаўнікі» (прадстаўлялі яе педагогі нашай школы) і каманда «Выдатнікі» (яе прадстаўлялі вучні нашай установы). Перамогу атрымала каманда настаўнікаў – 520 балаў. Хочацца адзначыць у гэтым турніры і каманду вучняў – 450 балаў! Віншую пераможцаў, выказваю словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам.
На працягу дня была наладжана праца школьнага тэлебачання. Відэа тыдня здымалі вучаніцы 11 класа Мірончык Эвяліна і Грышчук Віялета. З відэаматэрыялам вы можаце пазнаёміцца на сайце нашай установы адукацыі.
Кожны дзень тыдня быў напоўнены яркімі падзеямі і мерапрыемствамі. Займальныя віктарыны-спаборніцтвы з выкарыстаннем цікавых пытанняў і заданняў для вучняў 6-8, 10-11 класаў рыхтавалі і праводзілі вучні 9 класа.
Спаборніцтвы прымушалі падумаць і вучылі працаваць дружнай камандай, каб перамагчы.
Дзякуй удзельнікам тыдня за яркія ўражанні і сапраўдныя эмоцыі.
Да новых сустрэч!
Адказная за правядзенне тыдня беларускай мовы і літаратуры – Т.І.Корзун.
20.01.2021 года вучні 10, 11 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальным спаборніцтве "Хто самы ўважлівы?", перамогу атрымаў 11 класс. У гэты дзень пачаў сваю работу вусны часопіс "Беларускае сузор'е", у якім навучэнцы 9 класа размясцілі заданні для віктарын, розны займальны матэрыял, крыжаванкі... День быў насычаны рознымі відамі дзейнасці, таму прыйшлося шмат працаваць. Да новай сустрэчы! Заўтра нас запрашае літаратурна-музычная гасцёўня " З любоўю да роднага слова".
свернуть