Мая прыгожая вёска

07.10.2023

7 кастрычніка 2023г. Для вучняў школы падрыхтавана выстава-прэзентацыя "Мая прыгожая вёска". Спачатку наведалі краязнаўчы музей. Дзеці пачулі розныя версіі назвы вёскі, пазнаёміліся з бытам нашых продкаў, макетам старой школы, паглядзелі фотаздымкі, зробленыя ў прошлым стагоддзі і параўналі з сучаснымі збудаваннямі. Для навучэнцаў падрыхтавана прэзентацыя " Сем цудаў вёскі Казловічы" і фотаздымкі сучаснай вёскі.