Літаратурна-музычная кампазіцыя

27.10.2022

27 кастрычніка ў ДУА "Казловіцкая СШ" прайшло мерапрыемстав для вучняў 8-11 класаў.

Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг прыходзіць у наша жыццё гэтае імя - Якуб Колас. Прыходзіць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Свет гэты ўвабраў у сабе гарачую любоў да чалавека, спакойную мудрасць і дабрыню народа, вялікую веру ў яго шчасце. Багатая спадчына Якуба Коласа належыць не толькі нам, беларусам, а і ўсяму свету, а сам пясняр быў і застаецца вялікім сынам свайго часу і сваёй краіны.


Адной з дзейсных формаў выхаваўчай працы з'яўляецца літаратурна-музычная кампазіцыя, якая дала магчымасць вучням глыбей зразумець жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа.

 

Адказны: Корзун Т.І.