Пасвячэнне ў вучні

28.09.2022

28 верасня 2022 года адбылося свята "Пасвячэнне ў вучні". Да першакласнікаў завіталі героі "школьных навук": Літарынка, Задачынка, Фізкультурынка. Яны вырашылі праверыць гатоўнасць першакласнікаў стаць вучнямі. Рабяты чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі, адказвалі на пытанні віктарыны "Беларускія народныя казкі", выканалі фізкультмінутку. Пасля выканання ўсіх заданняў першакласнікаў прынялі ў вучні. Кожны вучань атрымаў у падарунак кнігу для пазакласнага чытання. Мерапрыемства было падрыхтавана класным кіраўніком 1 класа Сініцкай А.М.