"Песняры зямлі беларускай"

25.03.2022

25 сакавіка 2022 года з удзелам вучняў пачатковых класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Песняры зямлі беларускай", прысвечанае 140 - годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.                                   

Напачатку мерапрыемства дзеці праслухалі звесткі аб жыцці і творчасці паэтаў. Затым чыталі вершы на памяць і слухалі песні на словы Янкі Купалы " Спадчына" і Якуба Коласа " Мой родны кут..". Вельмі цікава прайшло калектыўнае чытанне твора Якуба Коласа "Савось-распуснік". Віктарына "Янка Купала і Якуб Колас - нашы славутыя землякі"  падвяла вынікі творчай працы.         

           

 Адказная: Сініцкая А.М.