Творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

06.05.2021

6 мая 2021 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У гэтым годзе конкурс прысвечаны Году народнага адзінства.

Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел 69 таленавітых дзяцей, якія чыталі свае любімыя творы.

Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў.

Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме Вялікай Айчыннай вайны, малой радзімы, таксама чыталі пра дзяцінства, мову, жыццё і шчасце.

Журы ацэнівала глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту, артыстызм выканання.

Дыплом з-й ступені атрымала вучаница 6 класа нашай школы Саванович Дар'я