Сустрэча-падарожжа

14.11.2020

         14 лістапада была арганізавана сустрэча-падарожжа з беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі для вучняў 1-5 класаў. Дзеці падарожнічалі па партрэтнай галерэі, пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі аўтараў дзіцячых твораў. Была арганізавана выстава кніг, часопісаў. Па кнігах беларускіх дзіцячых пісьменнікаў вучні правялі віктарыну па станцыях “Жывыя літары”, “Загадкавая”, “Вясёлыя дзівосы”, “Гульнявая”, “Шыфравальная”.

 

Час прайшоў цікава, карысна і хутка.