"Мы – грамадзяне Беларусі!"

13.03.2020
У рамках Усебеларускай акцыі "Мы – грамадзяне Беларусі!" 13 сакавіка ў Слуцку ўручылі  пашпарты лепшым прадстаўнікам навучэнцкай моладзі раёна.У  акцыі прымалі ўдзел і вучні нашай школы: Відлер Аліна і Захарэвіч Захар.

 

Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай зале аддзела ЗАГС. Віншавалі са значнай падзеяй у жыцці і ўручалі юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь пашпарты  старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч  Янчэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Барысевіч. Разам з галоўным дакументам маладыя людзі атрымалі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кнігу "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь", вокладку для пашпарта.

Падзея важная ў жыцці не толькі для юных грамадзян, але і для іх бацькоў, якія з гонарам назіралі за сваімі дзецьмі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, упраўлення па адукацыі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Слуцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў. 

Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў падарылі прыгожы міні-канцэрт.