Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў

10.12.2019
10 снежня 2019 года праведзена пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме: “Сучасныя падыходы да навучання першакласнікаў чытанню і пісьму”.

За круглым сталом сабраліся настаўнікі пачатковых класаў школы, выхавальніца старэйшай групы дзіцячага сада, загадчыца ДУА “Яслі-сад аг.Казловічы” Хібянкова М.М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Казловіцкая сярэдняя школа” Вінаградава В.С. Былі абмеркаваны пытанні пераемнасці “дзіцячы сад – пачатковая школа”, прааналізаваны праграмы старэйшай групы дзіцячага сада і першага класа. Удзялілі ўвагу пытанню адаптацыі дзяцей 6-гадовага ўзросту да навучання ў школе.

Паглядзелі і прааналізавалі ўрок беларускай літаратуры (навучанне чытанню) у першым класе па тэме “Гукі [з], [з’]. Літары З, з” (настаўнік Багалейка Т.В.).

Узнавілі веды па структуры ўрокаў навучання грамаце і прымяненні гульнявых тэхналогій на гэтых уроках. Дыялог атрымаўся цікавым, карысным як для настаўнікаў пачатковых класаў, так і работнікаў дзіцячага садка.