Шестой школьный день

30.11.2019
30 лістапада ў нашай школе было праведзена пазакласнае мерапрыемства "Праца ў мове і літаратуры". Удзельнікамі сталі вучні 5-9 класаў.

Мерапрыемства праходзіла ў форме гульні. Дзеці складвалі прыказкі пра працу, адгадвалі па малюнках фразеалагізмы і тлумачылі іх значэнні, распазнавалі прафесіі па апісаннях. Каманда "Даследчыкі" зарабіла 21 бал, "Знатакі" - 22 балы. Усе працавалі з цікавасцю і задавальненнем. На этапе рэфлексіі дзеці апісалі свае эмоцыі і настрой малюнкамі і словамі.

 

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Корзун Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.