Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў

27.10.2016
27 кастрычніка 2016 года прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў. Тэма: Сістэма работы настаўніка па стварэнні станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы

Разгледжаныя пытанні:
1. Шляхі і сродкі актывізацыі слоўніка малодшых школьнікаў.
Максіменка Н.С.
2. Выкарыстанне заданняў займальнага характару на ўроках беларускай мовы.
Сініцкая А.М.
3. Рэалізацыя міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па беларускай і рускай мовах.
Багалейка Т.В.
Праведзены адкрыты ўрок у 2 класе па тэме “Замацаванне вывучанага” (настаўнік Багалейка Т.В.)

Вучні выконвалі заданні гаспадынь Мовы і Восені, дапамагалі Памылцы Памылкінай правільна пераносіць словы, працавалі з прадметнымі і сюжэтнымі малюнкамі. За старанную работу атрымалі кошык з асеннімі пачастункамі.