Шестой школьный день

10.12.2016
10 снежня 2017 года, у суботу, для вучняў 1-11 класаў у школе да 125- годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Як зорка ясная над родным краем” . Арганізатары: вучні 8 класа, класны кіраўнік Ярмоленка Г.Я. На працягу тыдня вучні школы знаёміліся з выставай кніг М.Багдановіча, літаратурным стэндам “І зорка не гасне, і не вяне вянок”.

Зала ўрачыста  ўкрашана, удзельнікі апрануты ў беларускія нацыянальныя касцюмы. У ходзе мерапрыемства гучалі вершы М.Багдановіча, падрыхтаваныя вучнямі, музычныя творы ў выкананні Г.Калдуна, В.Дайнэкі, ансамбля “Песняры”, відэролік аб захараненні ў Мінскім Саборы  Усіх Святых капсулы з зямлёй, якую прывезлі з магілы М.Багдановіча ў Ялце, мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці паэта. У канцы мерапрыемства праведзена віктарына.