МО классных руководителей

01.12.2017
01.12.2017г. в рамках работы МО классных руководителей проведён открытый классный час по патриотическому воспитанию «Беларусь мая сінявокая» для учащихся 1-4 классов Ответственный Богалейко Т.В.

1 снежня 2017 года праведзена патрыятычная гадзіна для вучняў пачатковых класаў “Беларусь мая сінявокая” (адк.Багалейка Т.В. і вучні 3 кл.).

Дзеці знаёміліся з блакітнымі вачамі нашай Радзімы – азёрамі і сінімі стужкамі рэк. Прэзентацыя і відэаматэрыялы дапамаглі раскрыць прыгажосць беларускіх водных прастораў. Вучні разгадвалі рэбусы і шарады, састаўлялі сонейка над Беларуссю з промняў-адказаў “Якая яна, наша Радзіма?”, падарожнічалі па карце Беларусі, слухалі легенды і паданні аб азёрах і рэках.

Пачаткоўцы атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб роднай зямлі і захацелі ўбачыць усё сваімі вачамі, пабываць у гэтых мясцінах у час экскурсій.