Пасяджэнне МА настаўнікаў пачатковых класаў

20.09.2018
20 верасня 2018 года прайшло пасяджэнне МА настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў навучэнцаў на вучэбных занятках”.

Форма работы: семінар-практыкум.
Былі абмеркаваны наступныя пытанні:
1. Скіраванасць навучання на дасягненне асобасных і прадметных вынікаў вучэбнай дзейнасцці вучняў пачатковых класаў.
2. Метады стымулявання і матывацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.
У рамках МА быў праведзены адкрыты ўрок у 2 класе па беларускай мове па тэме “Алфавіт” (настаўнік Бруй І.А.) Дзеці адпрацавалі веданне алфавіта, уменне размяшчаць словы ў алфавітным парадку, развівалі вуснае маўленне.

Для стымулявання вучняў настаўніца прымяняла розныя формы і метады работы на ўроку: метад эмацыянальнага стымулявання, развіцця пазнавальнай цікавасці, стварэнне праблемных сітуацый, пастаноўка сістэмы перспектыў, метад лавушкі. Урок быў насычаны гульнявымі момантамі, творчымі заданнямі, суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй, мноствам нагляднасці, быў прысвечаны вывучэнню Беларусі. Навучэнцы праводзілі ўзаемаправерку, самаацэнку, рэфлексію. Мэта ўрока дасягнута.