Тыдзень беларускай мовы

07.12.2018
З 3 па 7 снежня 2018 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам «З любоўю да роднага слова». У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.

3 снежня знаўцы беларускай мовы і літаратуры правялі бліц-апытанне «Смак роднай мовы», у ходзе якога вучням трэба было перакласці словы з беларускай мовы на рускую. У апытанні прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.
4, 6 снежня стартавалі інтэлектуальныя спаборніцтвы паміж класамі: гульня «Чацвёрты лішні» і гульня «Хто самы ўважлівы?». У гульні «Чацвёрты лішні» перамогу атрымалі вучні 10 класа, 6 класа; у гульні «Хто самы ўважлівы?» - вучні 9 класа.
5 снежня прайшла гульня-КВЗ «Займальная фразеалогія», асноўная мэта якой - замацаванне i паглыбленне ведаў вучняў па тэме «Фразеалагізмы»; выхаванне цікавасці і павагі да роднай мовы.
7 снежня прайшла гульня «Лінгвістычны бой», былі падведзены вынікі тыдня «З любоўю да роднага слова».
На працягу ўсяго тыдня праводзілася акцыя “Любімае роднае слова”. Кожны жадаючы на аркушах у форме маленькіх сардэчак мог напісаць сваё любімае беларускае слова. Потым з гэтых слоў сабралі адно вялізнае сэрца.


Кожны дзень тыдня быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. Праходзілі розныя віктарыны, моўныя турніры. Для вучняў была падрыхтавана праграма з цікавымі пытаннямі і заданнямі, якія прымушалі падумаць і працаваць дружнай камандай, каб перамагчы.
Дзякуй удзельнікам тыдня за яркія ўражанні і сапраўдныя эмоцыі. Да сустрэчы на тыдні беларускай мовы і літаратуры – 2019!
Адказная за правядзенне
тыдня беларускай мовы і літаратуры – Т.І.Корзун