Шестой школьный день

29.12.2018
У суботу 29 снежня ў школе прайшла пазнаваўчая гадзіна “Народныя святы”. Класны кіраўнік 5 класа Фурманец І.І. разам з вучнямі пазнаемілі дзяцей з беларускімі зімовымі святамі і абрадамі.

Беларускія абрады і святы – каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. Нашы продкі весяліліся з размахам! Бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. А зімой, як вядома, што не месяц – свята! Вучні не толькі слухалі цікавыя звесткі з жыцця продкаў, але і цудоўна адпачылі пад час разнастайных гульняў. Было весела і пазнавальна!