Інтэлектуальны турнір “Знаўцы роднай мовы”

16.02.2019
«Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх і гучы вечна ярка і нова, мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова!» – гэтае выказванне Алеся Ставера было абрана ў якасці дэвіза пры правядзенні турніра знаўцаў роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Казловіцкая сярэдняя школа». 16 лютага 2019 года вучні 7-11 класаў змаглі прадэманстраваць сваю эрудыцыю. Яны прынялі ўдзел у турніры «Знаўцы роднай мовы».

Цікава і пазнавальна прайшла гульня, вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па неабсяжнай краіне нашай роднай мовы. На мерапрыемстве яны дакрануліся да вытокаў народнай мудрасці: адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы на роднай мове, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў. Вучні яшчэ раз пераканаліся, якая прыгожая і меладычная мова нашых бацькоў і дзядоў.

Адказны: Корзун Т.І.