Шестой школьный день

06.04.2019
06.04.2019 у рамках 6-га дня была праведзена гульнёвая праграма для вучняў 1-5 класаў “Па старонках беларускіх казак”.

Мэта праграмы: выхоўваць цікавасць да беларускіх казак, павагу да спадчыны беларускага народа.
Падчас правядзення прысутным было прапанавана пазнаць казку па пачатку, прадоўжыць назву беларускіх казак, адгадаць героя з казкі, які адпраўляў казачную “тэлеграму”. З захапленнем дзеці прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Лепшы знаўца беларускіх казак”. Падвялі вынік сустрэчы адгадваннем крыжаванкі “Героі беларускіх казак”.
Падрыхтавала і правяла гульнёвую праграму настаўніца пачатковых класаў Сініцкая А.М.