Шестой школьный день

13.04.2019
Пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове і літаратуры: Гульня “Самы разумны”

Форма правядзення: камандная гульня
Мэта гульні: развіваць уменне вучняў працаваць у камандзе; абуджаць цікавасць да роднай мовы і літаратуры; выхоўваць любоў да роднага краю.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.
Для вучняў была падрыхтавана гульня з цікавымі пытаннямі і заданнямі, якія прымушалі падумаць і папрацаваць дружнай камандай, каб перамагчы.
Станцыі, на якіх трэба было папрацаваць і атрымаць за гэта балы.
Станцыя 1 “Музычная” (назваць аўтара, літаратурны твор, на які пакладзена музыка)
Станцыя 2 “Фразеалагізмы” (растлумачыць значэнне фразеалагізмаў)
Станцыя 3 “Прыказкі і прымаўкі” (сабраць прыказкі)
Станцыя 4 “Гарады-святыні” (пазнаць горад па апісанні)
Станцыя 5 “Перакладчык” (перакласці словы з беларускай мовы на рускую)
Станцыя 6 “Беларускія пісьменнікі” (суаднесці псеўданім і сапраўднае імя пісьменніка)
Станцыя 7 “Архітэктура Беларусі” (назваць архітэктурны помнік)
У гульні ўдзельнічалі каманды “Каласочкі”, “Васількі”, “Званочкі”. Каманда “Каласочкі” зарабіла 31,5 балы, каманда “Васількі” – 32 балы. Перамогу ў гульні атрымала каманда “Званочкі”, якая набрала 33,5 балы.
Дзякуй удзельнікам мерапрыемства за яркія ўражанні і сапраўдныя эмоцыі.

Адказны: Корзун Т.І.