Дзякуй, Буквар!

26.05.2023

26 мая 2023 года ў 1 класе прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Дзякуй, Буквар!"

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2-4 класаў, бацькі, настаўнікі. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў, атрыманых першакласнікамі на ўроках навучанне грамаце (чытанне), было праведзена ў займальнай гульнявой форме - свята "Дзякуй, Буквар!" Вучні першага класа чыталі вершы пра родную мову, Радзіму, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, спявалі.

Правесці свята дапамагала памочніца Буквара - Літарынка (вучаніца 5 класа Аўдзеева Варвара). Кожны першакласнік атрымаў у падарунак ад Буквара кнігу для пазакласнага чытання. Закончылася мерапрыемства паказам прэзентацыі "Святы і будні першага класа".