Адкрыты ўрок ў рамках работы метадычнага аб'яднання прадметаў гуманітарнага цыкла

18.11.2022

18.11.2022 года ў рамках работы метадычнага аб'яднання прадметаў гуманітарнага цыкла быў праведзены ўрок беларускай мовы ў 8 класе па тэме "Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам".

Мэта: арганізацыя работы і стварэнне ўмоў для засваення вучнямі пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.

Задачы: садзейнічаць развіццю здольнасцей самастойна вырашаць вучэбныя задачы, аналізаваць, параўноўваць, рабіць вывады; садзейнічаць выхаванню павагі да народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, да іх творчай спадчыны.

Тып заняткаў: урок вывучэння і замацавання новых ведаў.
Асноўны метад: часткова-пошукавы.
Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура.

 

Адказны: Корзун Т.І.