Используя веб-сайт kozlovich.slutsk-vedy.gov.by, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности

Предметная неделя

Тыдзень беларускай мовы

развернуть

План

тыдня беларускай мовы і літаратуры

«Беларускае сузор’е»

 

Дата Мерапрыемствы Час правядзення Клас Адказныя
18.01 Адкрыццё тыдня (знаёмства з планам Тыдня роднай мовы)Інтэлектуальная гульня«Хто жадае стаць выдатнікам?»Займальная віктарына«Усвеце цікавага»Работа школьнага тэлебачання

10.30
14.30-15.15         

На працягу дня
На працягу дня

5 - 11
5
5, 6
11

Т.І.Корзун
Т.І.Корзун


Карніенка Яна

Відлер Аліна

Грышчук Віялета

Мірончык Эвяліна

19.01 Займальнае спаборніцтва паміж класамі«Каляндар беларускіх свят»Гульня-спаборніцтва«Інтэлектуальны бой »Работа школьнага часопіса «Беларускае сузор’е»Работа школьнага тэлебачання На працягу дня

14.30-15.15      
На працягу дня
На працягу дня
7, 8

6, 8
5-11
11
Карніенка ЯнаВідлер Аліна
Т.І.Корзун
Корзун Т.І., актыў 9 класаГрышчук ВіялетаМірончык Эвяліна
20.01     Інтэлектуальнае спаборніцтва паміж класамі«Хто самы ўважлівы?»Работа школьнага часопіса «Беларускае сузор’е»Работа школьнага тэлебачання На працягу дня

На працягу дня
На працягу дня
10, 11

5 - 11
11

Карніенка Яна

Відлер Аліна


Корзун Т.І.,

актыў 9 класа

Грышчук Віялета

Мірончык Эвяліна

21.01

Літаратурна-музычная гасцёўня

«З любоўю да роднага слова…»

Работа школьнага тэлебачання

 

14.30-15.15      

 

На працягу дня

5 - 11

Т.І.Корзун

 

Грышчук Віялета

Мірончык Эвяліна

22.01

Закрыццё тыдня

Інтэлектуальны турнір 

паміж настаўнікамі і навучэнцамі ўстановы

«Знаўцы роднай мовы»

Работа школьнага тэлебачання

 

14.20 – 15.05

 

 

На працягу дня

Педагогі,

5-11

Т.І.Корзун

 

Грышчук Віялета

Мірончык Эвяліна

 

                                                                               Настаўнік:   Т.І.Корзун

 

 

З 18 па 22 студзеня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры  «Беларускае сузор’е». Асноўная мэта тыдня - выхаванне  цікавасці  і павагі да роднай мовы.

У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.

18 студзеня знаўцы беларускай мовы і літаратуры правялі займальную віктарыну «У свеце цікавага ». У віктарыне ўдзельнічалі вучні 5 і 6 класаў.

Перамогу атрымалі вучні 5 класа. У гэты дзень вучні 5 класа спаборнічалі ў гульні «Хто жадае стаць выдатнікам?». Перамогу атрымала Фурманец Ксенія.    

19 студзеня стартавала займальнае спаборніцтва «Каляндар беларускіх свят » і гульня-спаборніцтва для 7, 8 класаў «Інтэлектуальны бой». У спаборніцтве «Каляндар беларускіх свят» перамогу атрымалі  вучні 8 класа; у гульні-спаборніцтве «Інтэлектуальны бой» - каманда « Бабры».

20 студзеня  вучні 10, 11 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве «Хто самы ўважлівы?». Перамогу атрымаў 11 клас.

21 студзеня вучні і настаўнікі школы ўдзельнічалі ў літаратурна-музычнай гасцёўні «З любоўю да роднага слова…». На мерапрыемстве вучні і настаўнікі школы чыталі вершы на памяць, выконвалі песні.

22 студзеня быў праведзены інтэлектуальны турнір паміж настаўнікамі і навучэнцамі ўстановы «Знаўцы роднай мовы». У  турніры спаборнічалі каманда «Настаўнікі» (прадстаўлялі яе педагогі нашай школы) і каманда «Выдатнікі» (яе прадстаўлялі вучні нашай установы). Перамогу атрымала каманда настаўнікаў – 520 балаў. Хочацца адзначыць у гэтым турніры і каманду вучняў – 450 балаў! Віншую пераможцаў, выказваю словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам.

На працягу дня была наладжана праца школьнага тэлебачання. Відэа тыдня здымалі вучаніцы 11 класа Мірончык Эвяліна і Грышчук Віялета. З відэаматэрыялам вы можаце пазнаёміцца на сайце нашай установы адукацыі.

     Кожны дзень тыдня быў напоўнены  яркімі падзеямі і мерапрыемствамі. Займальныя віктарыны-спаборніцтвы з выкарыстаннем цікавых пытанняў і заданняў для вучняў 6-8, 10-11 класаў рыхтавалі і праводзілі вучні 9 класа.

Спаборніцтвы прымушалі падумаць і вучылі працаваць дружнай камандай, каб перамагчы.

Дзякуй удзельнікам тыдня за яркія ўражанні і сапраўдныя эмоцыі.

Да новых сустрэч!

 

 

Адказная за правядзенне тыдня беларускай мовы і літаратуры – Т.І.Корзун.

 

 

 
свернуть

Дзень першы

развернуть

Дзень другі

развернуть

Дзень трэці

развернуть

20.01.2021 года вучні 10, 11 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальным спаборніцтве "Хто самы ўважлівы?", перамогу атрымаў 11 класс. У гэты дзень пачаў сваю работу вусны часопіс "Беларускае сузор'е", у якім навучэнцы 9 класа размясцілі заданні для віктарын, розны займальны матэрыял, крыжаванкі... День быў насычаны рознымі відамі дзейнасці, таму прыйшлося шмат працаваць. Да новай сустрэчы! Заўтра нас запрашае літаратурна-музычная гасцёўня " З любоўю да роднага слова".

свернуть

Дзень чацверты

развернуть